К Празднику труда в Дубровно обновили районную Доску почёта

Дубровно, дубровенский, доска почета

Уважаемые жители Дубровенского района!

Поздравляем вас с Праздником Труда — 1 Мая!

Проходит время, меняются наши представления о пройденном и пережитом, но Праздник Труда как дань уважения к трудящемуся человеку, его добросовестному труду был и оста­ется поистине всенародным. От всей души благодарим всех, кто своим честным трудом вносит достойный вклад в экономическое, социальное и культурное развитие района, всех, кто ранее создавал предпосылки для его динамичного и стабильного развития и в настоящее время находится на заслуженном отдыхе. Пусть этот день будет отмечен радостью и хорошим настроением, станет символом согласия и мира в нашем обществе, уважения к человеку труда. Искренне желаем всем труженикам Дубровенщины крепкого здоровья, благополучия, оптимизма и новых трудовых успехов. Уверены, что трудолюбие жителей района, их ответственное отношение к порученному участку работы станут залогом дальнейшего процветания нашей малой родины.

Районный исполнительный комитет.

Районный Совет депутатов.

 

  • Дубровно, дубровенский, доска почета

 

Уважаемые дубровенцы!

В эти весенние дни в нашей стране отмечается 115-летие профсоюзного движения Беларуси и Праздник Труда — 1 Мая!

Трудовые коллективы, профсоюзы не только говорят об успехах, чествуют ветеранов труда, передовиков производства, но и стараются дать оценку сделанному, взвесить эффективность своей работы. Мы гордимся, что тысячи тружеников района успешно работают на полях, предприятиях, лечат людей, воспитывают и учат детей, несут окружающим прекрасное. Здесь идет настоящая жизнь, действуют законы нравственности и порядочности. Спасибо вам, дорогие друзья, за ваш добросовестный труд, высокий профессионализм и выверенную граждан­скую позицию, направленную на консолидацию и дальнейшее развитие нашего общества. Желаю вам мира и добра, удачи и благополучия, здоровья, успехов в вашей плодотворной деятельности! С Первомаем!

 

Ирина Соколова,

председатель районного объединения профсоюзов.

 

Людзі — гонар і здабытак раёна

Напярэдадні Свята Працы раённы выканаўчы камітэт павіншаваў лепшыя працоўныя калектывы і асобных працаўнікоў: прадстаўнікоў прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, работнікаў сацыяльнай сферы і культуры, якія дабіліся высокіх вынікаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта новая раённая Дошка гонару, якую ўсталявалі побач з будынкам раённага выканаўчага камітэта.

З прывітальным словам і віншаваннямі да дубровенцаў звярнуўся Алег Лындін, старшыня Дубровенскага раёнага выканаўчага камітэта:
—Гэты дзень адзначан асаблівым пачуццём па¬дзякі да ўсіх, чыя праца з’яўляецца асновай жыцця, росквіту роднага краю, хто адданы сваёй справе і ганарыцца ёй. Наша дубровенская зямля заўсёды славілася таленавітымі і працавітымі людзьмі. Сёння мы ўшаноўваем лепшыя працоўныя калектывы і лепшых працаўнікоў арганізацый. Дзякуючы вашым добрасумленным адносінам да працы, сумленнасці, справядлівасці і адданасці роднай зямлі, наш раён дынамічна развіваецца, рухаецца наперад, захоўваючы пры гэтым слаўныя традыцыі нашых продкаў.
Алег Міхайлавіч распавёў, што за мінулы год народна-гаспадарчы комплекс Дубровенскага раёна зарабіў на 3,2% больш, чым па выніках 2017. Тэмп росту аб’ёму вытворчасці склаў 103%, аб’ём экспартных паставак павялічыўся на 726 тыс. долараў. Тэмп росту экспарту тавараў склаў 116%, экспарт паслуг вырас у 3,3 разы, прыцягнута замежных інвестыцый на чыстай аснове ў суме 476 тыс. долараў, забяспечаны прырост аб’ёму прамысловай вытворчасці, павялічаны рознічны таварабарот гандлёвых прадпрыемстваў, захавана стабільная сітуацыя на рынку працы і спажывецкім рынку. Рост зарплаты павялічыўся на 12,2% — сярэдні ўзровень па раёне склаў 694 рублі. Створана 4 новыя прадпрыемствы і 380 новых працоўных месцаў.
—Важкі ўклад у гэтыя лічбы ўнеслі працоўныя калектывы ААТ «Дубровенскі льнозавод», УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік», ААТ «Дубровенскі райаграсэрвіс», ААТ «Праўда-С», КУСГП ім.Чарняхоўскага, СГФ «Першамайскае» ААТ «Аршан¬скі камбінат хлебапрадуктаў», а таксама Дубровенскае раённае спажывецкае таварыства, — адзначыў Алег Лындін.

Разам з нарошчваннем прамысловага патэнцыялу і развіццём сельскай гаспадаркі дынамічна развіваецца сацыяльная сфера і сфера паслуг. Змяняецца аблічча нашага горада, ён становіцца і больш прыгожым. І гэта заслуга агульных намаганняў усіх дубровенцаў.
—Паважаныя працаўнікі Дубровенскага краю, кожны з вас — гэта гонар і здабытак нашага раёна. Вы ўносіце важкі ўклад у яго развіццё і росквіт, вы з’яўляецеся прыкладам для маладога пакалення. У гэты святочны дзень дазвольце мне ад імя Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта павіншаваць усіх з Днём працы. Хай гэта свята падарыць усім нам добры настрой і вясновы росквіт творчых сіл, — пажадаў Алег Міхайлавіч.

З вялікай уздячнасцю ўручылі дыпломы і грашовыя прэміі перадавікам вытворчасці, чые партрэты былі занесены на Дошку гонару. Пасля заканчэння ўрачыстай часткі адбыўся святочны канцэрт «Свята вясны і працы», які падрыхтавалі работнікі раённага Дома культуры.
А 1 мая ва ўстановах культуры і ў працоўных калектывах Дубровенскага раёна адбыліся урачыстыя мерапрыемствы, на якіх прагучалі віншаванні і словы ўдзячнасці лепшым працаўнікам прадпрыемстваў, ветэранам вытворчасці і працоўным дынастыям.