В Дубровенском районе чествовали первых тысячников

29 ліпеня па старадаўнім народным календары — дзень пачатку жніва. Але ж менавіта ў гэты дзень у Дубровенскім раёне прайшло ўзнагароджанне тых удзельнікаў жніва, якія першымі дасягнулі ўзроўню тысячы тонн збожжа.

Прыемна, што ў ліку першых тысячнікаў — малады вадзіцель КУСГП «Прыдняпроўскі» Мікалай Міхайлоўскі. Для яго — гэта другое ў жыцці жніво і першае — пасля вяртання з арміі. Ён нарадзіўся і вырас ў Лядах. Змалку ведае, як хлеб да нас на стол прыходзіць. Любоў да гэтай працы яму перадаў бацька Алег Міхайлавіч, які зараз працуе  ў КУСГП «Прыдняпроўскі» на Амкадоры.  Хлопец  працуе на МАЗ-650 і адзначае: тое, што ён робіць, яму падабаецца.

 Першым намалаціў тысячу тонн зерня Міхаіл Важлакоў, які шчыруе на КЗС-1218 на палетках СГФ імя Ю.Смірнова. Другі год запар ён змяняе звыклую працу ў прадстаўніцтве  Бел­дзяржстраха на штурвал камбайна. У мінулым годзе ен намалаціў амаль две тысячы тон. І вось першая перамога на жніве 2021 года.

Павіншаваць з працоўным поспехам і узнагародзіць лідараў жніва прыехалі Анатоль Лукашоў, старшыня Дубровенскага райвыканкама, Ірына Сокалава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, і Аляксандр Малянкоў,старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, Наталля Вароніна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Анатоль Лукашоў шчыра віншаваў удзель­нікаў жніва з дасягненнямі і жадаў, каб надвор’е не падводзіла, а праца прыносіла задавальненне.

Так супала, што Мікалай Міхайлоўскі заві­таўшых да яго з ўзнагародамі сустрэў з машынай, поўнай зерня,  а Міхаіл Важлакоў  — з поўным бункерам.

Няхай гэта стане добрай прыкметай на агульны дабрабыт, цяжкі каравай і мірнае жыццё для стваральнай працы.

Алена КАРСАКОВА