Дубровенские работники культуры на районном семинаре научились правильно готовить колядную кутью

Дубровно, Калиновка, культура, фольклор, Беларусь, история, традиции, работники культуры, праздник, белорусский народный календарь, семинар, коляды, кутья, театр

20 студзеня ў Калінкаўскім сельскім доме культуры прайшоў чарговы районны семінар для работнікаў культуры “Роля ўстаноў культуры ў адраджэнні нацыянальных традыцый і абрадаў. Святы народнага календара”.

Спачатку дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяна Уладзіміраўна Старавойтава пазнаеміла культработнікаў з задачамі аднаўлення, зберажэння, падтрымкi, аховы i папулярызацыi традыцыйнай культуры. Гэта адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстаноў культуры. Расказала Таццяна Уладзіміраўна і пра фарміраванне і эвалюцыю беларускага народнага календара.

Інэса Вітальеўна Крукоўская, галоўны спецыяліст аддзела культуры, прадэманстравала спосабы зберажэння і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Дубровно, Калиновка, культура, фольклор, Беларусь, история, традиции, работники культуры, праздник, белорусский народный календарь, семинар, коляды, кутья, театр

Вольга Юр’еўна Машукова, рэжысёр РАМЦ, яшчэ раз узгадала святы і абрады народнага календара, а таксама дала рэкамендацыі і сцэнарныя матэрыялы для правядзення святаў народнага календара Масленіца і Купалле.

А так як святам, якое нядаўна адсвяткавалі на Беларусі, былі Каляды, то работнікі культуры пазнаемілі ўсіх прысутных з асаблівасцямі калядных вандровак на Дубровеншчыне (на вопыце работы народнага фальклорнага калектыву “Кудзеліца”).

Дубровно, Калиновка, культура, фольклор, Беларусь, история, традиции, работники культуры, праздник, белорусский народный календарь, семинар, коляды, кутья, театр

А якія ж Каляды без куцці? А вось навучыцца правільна гатаваць сапраўдную калядную куццю ўсім дапамог прагляд тэлеперадачы “Беларуская кухня”, знятай тэлеканалам «Беларусь-2» з удзелам загадчыцы Баброўскага сельскага клуба да свята Нараджэння Хрыстова.

Дубровно, Калиновка, культура, фольклор, Беларусь, история, традиции, работники культуры, праздник, белорусский народный календарь, семинар, коляды, кутья, театр

Дубровно, Калиновка, культура, фольклор, Беларусь, история, традиции, работники культуры, праздник, белорусский народный календарь, семинар, коляды, кутья, театр

А пасля семінара ўсіх чакала цікавае паказальнае мерапрыемства Калінаўскага СДК: тэатралізаванае прадстаўленне “Шчодры вечар, багаты вечар”.

Валянціна ШАВЯКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *