Дубровенщина приветствовала ребёнка, родившегося первым в 2013 году
Дэмаграфія — справа дзяржаўная. Пытанні сям’і, яе турботы і радасці знахо-дзяцца пад пільнай увагай кіраўніцтва краіны. Усё — ад сацыяльнай дапамогі сем’ям да павышэння узроўню медыцынскага абслугоўвання, ад дашкольных устаноў да спартыўных пляцовак — накіравана на тое, каб дзеці нараджаліся і раслі здаровымі, добрымі людзьмі. Намаганні гэтыя ужо прынеслі пэўныя вынікі — упершыню з 1993 года ў абласным цэнтры — Віцебску — у 2012 годзе станоўчы прырост насельніцтва. Вось і пачатак новага года стаў пачаткам новага жыцця для 18 немаўлят у абласным цэнтры.
Сапраўдным падарункам к святам стала нараджэнне дачкі у сям’і Вадзіма Пятровіча і Наталлі Аляксандраўны Карабіцкіх. У 2008 годзе гэта сям’я пераехала жыць у Якубава з Оршы. Атрымалі добры дом і пачалі працаваць. Яна — загадчыцай фермы ААТ “Якубава-Агра”, ён — вадзіцелем ТДА “Тэрматэк”. Жылі добра, дружна, гадавалі дачку, але увесь час марылі пра яшчэ адно дзіця. Дзесяць год чакалі і дачакаліся. Маленькая Аліса нарадзілася першай у 2013 годзе ў Дубровенскім раёне.
З гэтай нагоды да маладых бацькоў завіталі загадчык адзела ЗАГС Дубровенскага райвыканкама Саўкіна Наталля Яўгенаўна, кіраўнік справамі Пірагоўскага сельскага Савета дэпутатаў Макарэвіч Інэса Фёдараўна і старшыня Дубровенскай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Шурпакова Святлана Сямёнаўна. Яны шчыра павіншавалі Вадзіма Пятровіча і Наталлю Аляксандраўну з гэтай падзеяй, уручылі падарункі, пацікавіліся пра жыццё-быццё. “Мы працуем, усё неабходнае маем. Дзякуй за увагу,”— адказала маладая маці. Сапраўды, добры, утульны, дом., чысціня і дабрыня адносін паміж мужам і жонкай — вось тое неабходнае зараз для маленькай дзяўчынкі, якая увесь час нагадвала патрабавальна пра сябе. Жадаем ёй і яе бацькам добрага жыцця!
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтар