Творческие коллективы Дома культуры г.Дубровно экзамен выдержали

Ансамбль "Веснушки"

На сцене «Веснушки»

На сцэне раённага Дома культуры адбыўся не проста канцэрт, а этап конкурсу – агляду творчых праграм – візітовак раённых цэнтраў Віцебскай вобласці. Ініцыятарамі гэтага мерапрыемства былі: упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Дзяржаўная установа “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Гэты конкурс, па меркаванні заснавальнікаў, павінен стымуляваць і удасканальваць работу калектываў мастацкай самадзейнасці, служыць выяўленню і развіццю талентаў, адлюстроўваць сістэму эстэтычнага і мастацкага выхавання насельніцтва.

Дубровно,Дубровенский,экзамен, культура,концерт-визитка, самодеятельность

«Крыница»

Задача перад калектывам раённага Дома культуры стаяла няпростая: выбраць самыя лепшыя творчыя работы за 2012 год так, каб яны змаглі аб’яднаць усе разнапланавыя мастацкія калектывы, поўнасцю адлюстраваць усе накірункі работы, ідэі і знаходкі. Вельмі удалым, на мой погляд, стала рэжысёрскае рашэнне зрабіць праграму-візітоўку па матывах спектакля “Паўлінка”, прэм’ера якога адбылася не так даўно.

Дубровно,Дубровенский,экзамен, культура,концерт-визитка, самодеятельность

«Акцент»

Дубровно,Дубровенский,экзамен, культура,концерт-визитка, самодеятельность

Сказочный показ мод

Галоўныя дзеючыя асобы спектакля, згодна з асноўнымі дзеямі твора Я.Купалы, рабілі аб’явы нумароў прэзентацыі, таму спалучэнне року, народных абрадавых песень, паказу мод, рускага хараводу і эстрадных сучасных песен было арганічным, нібы мюзікл. Было, як і павінна быць на конкурсу, строгае журы, якое узначальвала Кацярына Пятроўна Лабука, кіраўнік Дзяржаўнай установы “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.

Дубровно,Дубровенский,экзамен, культура,концерт-визитка, самодеятельность

Гости и жюри

Яна шмат гадоў адпрацавала ў адзеле культуры Дубровенскага райвыканкама, а таму ёй было асабліва радасна за тое, што самадзейныя калектывы нашага раёна за гэты год значна павысілі сваё майстэрства. У час размовы за кулісамі пасля конкурснага выступлення яна адзначыла дзіцячы калектыў “Вяснушкі” і запрасіла іх да ўдзелу у фестывале ў Верхнядзвінску. А яшчэ вынікам гэтага канцэрта сталі прапановы для далейшага развіцця мастацкай самадзейнасці ў нашым раёне.

Дубровно,Дубровенский,экзамен, культура,концерт-визитка, самодеятельность

За кулисами

Так, прагучала ідэя стварэння клуба сяброўскай нам рускай культуры. Вось так нечакана галоўныя словы песні, якой пачыналася візітоўка ў выкананні заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай песні і музыкі “Крыніца”: “Гэй,Беларусь- радзіма, будзем жыць дружней!”—атрымала свой працяг. Застаецца толькі ганарыцца сваімі таленавітымі землякамі і пажадаць ім, каб крыніца іх натхнення не перасыхала.
Алена КАРСАКОВА.
Фота В.ШАВЯКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *