На Дубровенском льнозаводе готовы поставить новые республиканские рекорды урожая
Сёлета льнаводы ААТ “Дубровенскі льнозавод”, якія будуць вырошчваць лён на 1800 гектарах, паставілі перад сабой задачу сабраць з кожнага гектара ў сярэднім па 4 тоны трасты, што ў пераводзе складае 13 цэнтнераў валакна.
Гэтыя паказчыкі вышэй за леташнія на 10 працэнтаў і на 6,5 цэнтнера вышэй, чым сабрана ў мінулым годзе ў сярэднім па рэспубліцы. За кошт якіх рэзерваў ільнаводы ААТ “Дубровенскі льнозавод” плануюць атрымаць рэкордны ўраджай даўгунцу? На гэтае пытанне наш карэспандэнт папрасіў адказаць дырэктара прадпрыемства Анатоля Дзмітрыевіча БАСЯНКОВА.
—Павялічыць вытворчасць ільносыравіны можам за кошт двух асноўных фактараў: далейшага паляпшэння тэхналогіі вырошчвання лёну і паскарэння ўборкі трасты са сцелішчаў. Да такой высновы мы прыйшлі, прааналізаваўшы вынікі работы за мінулы год, — гаворыць А.Д.Басянкоў. – Гэта мы зробім, у тым ліку, і за кошт лепшага забеспячэння кадрамі механізатараў. Ільнозавод ужо заключыў дагавор з Беларускай сельгасакадэміяй аб накіраванні на ўборку даўгунцу групы студэнтаў мехфака ў колькасці 16 чалавек. Словам, па наяўнасці тэхнічных і кадравых рэсурсаў сёлета ў нас ёсць магчымасць убраць лён у аптымальныя тэрміны, толькі б надвор’е яшчэ спрыяла льнаводам, яно можа ўнесці карэктывы ў нашы планы.
Матэрыял падрыхтаваў Андрэй КВІР