Дубровенские строители принимают поздравления с профессиональным праздником

Дубровно,Дубровенский,ПМК-53, стройка,финансы,кадры

Яны дораць наваселлі

Заўтра ў нашай краіне адзначаюць сваё прафесійнае свята людзі самай мірнай прафесіі на зямлі — будаўнікі. У нашым раёне сёння дзейнічае адзіная будаўнічая арганізацыя — ПМК-53, якая была створана ў 1958 годзе. Нядаўна наш карэспандэнт пабываў у гэтай арганізацыі, гутарыў з яе кіраўніком Юрыем Здзіслававічам Крывашонкам, галоўным інжынерам Аляксандрам Леанідавічам Высоцкім, радавымі будаўнікамі, цікавіўся, якімі здабыткамі яны сустракаюць сваё прафесійнае свята. Ю.З.Крывашонак і А.Л.Высоцкі не скрываюць, што сёння арганізацыя перажывае не лепшы перыяд у сваім развіцці. Пасля рэзкага скарачэння дзяржаўных інвестыцый у мінулым годзе ў будаўніцтва жылля на сяле, на ўзвядзенні якога ў апошнія гады спецыялізавалася ПМК-53, тут пачаўся рэзкі адток кадраў. За мінулы год колькасць работнікаў скарацілася на 35 чалавек і на пачатак гэтага года ў штате засталося 82 чалавекі. Праўда, сёлета сітуацыя з бягучасцю кадраў, як адзначыў падчас гутаркі Ю.З.Крывашонак, стабілізавалася. На сённяшні дзень у арганізацыі працуе 85 чалавек. Аб’ём падрадных работ сёлета тут выканалі прыкладна такі ж, як і ў мінулым годзе. Дубровно,Дубровенский,ПМК_53,стройка,зерно Асноўныя сілы будаўнікоў у першым паўгоддзі былі сканцэнтраваны на ўзвядзенні падмуркаў пад пяць збожжасушыльных комплексаў вытворчасці “Лідсельмаш”. —Закласці падмурак пад збожжасушылку “Лідсельмаш”, не простая справа, — расказвае А.Л.Высоцкі. — Калі пры заліўцы падмуркаў пад амкадораўскія збожжасушылкі ў КУСГП “Прыдняпроўскі” і ААТ “Баброва-Агра” у мінулым годзе мы выкарыстоўвалі звычайную апалубку, бо падмуркі зусім нязначна ўзвышаюцца над зямлёй, то для будаўніцтва падмуркаў пад сушылкі “Лідсельмаш”, вышыня якіх дасягае 1,7 метра, вымушаны былі арэндаваць у адной з арганізацый спецыяльную зборна-інвентарную апалубку, на мантаж якой затрачвалася шмат часу. Усяго на заліўцы падмуркаў пад пяць сушылак па словах А.Л.Высоцкага выкарыстана каля 400 кубаметраў бетона. На выкананні гэтай работы былі задзейнічаны муляры, бетоншчыкі, цесляры. Пэўную колькасць бетона работнікі ПМК-53 падрыхтавалі з дапамогай уласнага мабільнага бетоназмешвальніка, а частку яго — завозілі з Оршы. Тэмпы работ на ўзвядзенні падмуркаў зніжала і тое, што ў шэрагу гаспадарак (ААТ “Якубава-Агра”, “Прыдубровенскае”, КУСГП імя Чарняхоў- скага) новыя збожжасушыльныя комплексы ўзводзяцца там, дзе раней стаялі старыя збожжасушылкі. Таму даводзілася разбіваць старыя падмуркі. Брыгада электрыкаў сёлета ў асноўным занята на рамонце электраправодкі на фермах і ў майстэрнях гаспадарак. У пачатку мая ПМК-53 прыступіла да капітальнага рамонту Асінторфскага Дома культуры. —На гэтым аб’екце нам неабходна выканаць вельмі вялікі аб’ём работ, — расказвае галоўны інжынер арганізацыі А.Л.Высоцкі. — Мы ўжо амаль дэманціравалі двухпавярховы будынак Дома культуры, ад якога засталіся некранутымі толькі сцены першага паверху. Усяго на рамонт гэтага ачага культуры запланавана выдаткаваць каля 3 мільярдаў рублёў, у тым ліку на гэты год — 1 мільярд рублёў. А.Л.Высоцкі расказаў, што ў Асінторфе сёння працуюць большасць муляроў, бетоншчыкаў і цесляроў арганізацыі. У хуткім часе, як толькі будуць выдзелены сродкі, работнікі ПМК-53 прыступяць да бягучага рамонту адміністрацыйнага будынка Асінторфскага сельскага Савета. —Без справы нашы работнікі не сядзяць, — адзначыў галоўны інжынер арганізацыі. Аляксандр Леанідавіч Высоцкі ў ходзе гутаркі назваў прозвішчы работнікаў, якія выконваюць даручаную справу на высокім прафесійным узроўні і сваімі адносінамі да работы служаць прыкладам для іншых. Дубровно,Дубровенский,ПМК-53,стройка,праздник Дубровно,Дубровенский, ПМК-53, строители,праздник Сярод іх — Сяргей Уладзіміравіч Істужкін, машыніст экскаватара 5 разрада. Сёлета яго партрэт занесены на раённую Дошку гонару. Задаволены кіраўнік арганізацыі работай электразваршчыка Аляксандра Георгіевіча Чарната і сантэхніка Івана Уладзіміравіча Фельдшарова. Па словах А.Л.Высоцкага, гэта спецыялісты высокага класа. Тое ж самае можна сказаць і пра вадзіцеля аўтакрана 6 разрада Віктара Сяргеевіча Падгарэўскага . Ён здольны выканаць якасна любы від мантажных работ. У ПМК-53 працуе два гады, а ўсяго працоўны стаж у якасці вадзіцеля аўтакрана 16 гадоў. Самых шчырых слоў удзячнасці заслугоўвае праца станочнікаў піларамы Леаніда і Міхаіла Лапеза. У ліку лепшых радавых работнікаў А.Л.Высоцкі назваў і маладога абліцоўшчыка-плітачніка Уладзіміра Жалязоўскага, які не так даўно скончыў Аршанскае прафтэхвучылішча будаўнікоў і за кароткі адрэзак часу зарэкамендаваў сябе, як добры спецыяліст сваёй справы. Належным чынам спраўляюцца са сваімі службовымі абавязкамі вядучы эканаміст арганізацыі Таццяна Мікалаеўна Балбатоўская і майстры будаўніча-мантажных работ Ганна Іванаўна Хрысанфава і Алена Уладзіміраўна Крэс. Вось так працуюць будаўнікі ПМК-53. Хочацца спадзявацца, што яны і надалей рэгулярна будуць дарыць працаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна наваселлі. Андрэй КВІР. Фота аўтара.

One thought on “Дубровенские строители принимают поздравления с профессиональным праздником

  • 12.08.2012 в 1:07 дп
    Permalink

    Задаволены кіраўнік арганізацыі работай электразваршчыка Аляксандра Георгіевіча Чарната —очень приятно было мне читать эти строки, ведь Александр Чернат-это мой одноклассник. Саша всегда был таким-ответственным, добросовестным, трудолюбивым. Я желаю тебе, Саша, оставаться на добром счету на своем предприятии и успехов во всех делах! Всего доброго тебе!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *