Первый раз в первый класс 1 сентября пошёл 161 дубровенец
Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі
Дубровеншчыны!
Дарагія вучні!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
1 верасня асаблівае свята — добрае, светлае, аптымістычнае. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівай дружбы.
Адукацыя — той надзейны фундамент, на якім будуецца дабрабыт дзяржавы. Задача школы — не толькі ўзброіць навучэнцаў сучаснымі дасягненнямі навукі і культуры, але і выхаваць іх грамадзянамі сваёй Айчыны. Глыбокія веды неабходна спалучаць з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абапіраючыся на сапраўдныя каштоўнасці.
Мы выказваем сардэчную ўдзяч¬насць усім работнікам адукацыі за штодзённую нястомную працу, прафесійнасць, чуласць і душэўную цеплыню, якую вы шчодра дорыце сваім вучням.
Упэўнены, што новы навучальны год стане для ўсіх, хто сядзе за школьныя парты, часам вялікіх поспехаў і перамог!
Ад усёй душы жадаем школьнікам працалюбства, дапытлівасці розуму. Педагогам — творчага гарэння, пастаяннага пошуку, задавальнення дасягнутым. А бацькам — гонару за сваіх дзяцей.
З Днём ведаў, сябры!
У добры шлях!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.