80 год таму пачалася дзейнасць падпольшчыкаў Дубровеншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Дубровно,Осинторф, память, музей, подполье

У гады Вялікай Айчыннай вайны на Дубровеншчыне дзейнічалі падпольная група А.Сарнычава, баявыя групы С.С.Максіменкі і А.П.Кудрашова, І.М.Леўчанкі ў Дуброўна. Моцная падпольная арганізацыя была створана пад кіраўніцтвам камуністаў ў вёсцы Станіславова. Рашуча і смела дзейнічала падпольная арганізацыя ў вёсцы Пірагі пад кіраўніцтвам А.І.Палітава. Яны паспяхова выконвалі даручэнні Аршанскага падпольнага цэнтра. Моцна дапякалі ворагам да самага злучэння партызан з часцямі Чырвонай Арміі.

10 жніўня 1941 года лічыцца пачаткам дзейнасці Новатухінскай, Пірагоўскай падпольных арганізацый, баявой групы патрыётаў Дубровеншчыны і падпольнай камсамольска-маладзёжнай арганізацыі ў пасёлку Асінторф.
80 год мінула з пачатку тых векапомных падзей. За сціплымі радкамі кнігі «Памяць. Дубровенскі раён» паўстаюць асобы і ўчынкі, ахвярнасць і адважнасць, боль страт і імкненне зрабіць як мага больш для вызвалення роднай зямлі. Ім было страшна, голадна, холадна, балюча, але яны змаглі, зрабілі. А нам патрэбна захаваць іх подзвіг і быць годнымі іх гераічных лёсаў.

Дубровно,Осинторф, память, музей, подполье

Дубровно,Осинторф, память, музей, подполье

Менавіта ў дзень 80-годдзя стварэння падпольнай арганізацыі ў Асінторфе — 10 жніўня — там адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай гістарычнай даце. Сучасныя жыхары Асінторфа, людзі розных узростаў, яшчэ раз ўзгадалі гераічную гісторыю свайго паселішча, усклалі вянкі і кветкі да абеліска землякам-удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і вызваліцелям. І ў час мітынгу, і ў музеі Асінторфа, і на відэапрэзентацыі «Юнацтва, апаленае вайной» сцвярджалась неабходнасць захавання гістарычнай праўды для нашчадкаў.

Алена КАРСАКОВА.