Назад в 1941-ый: Отступление советских войск не было побегом

Дубровно, Великая Отечественная война, солдат, фашисты, 1941-1945

9 мая дубровенцы, як і ўсе людзі добрай волі, адзначылі Дзень Перамогі. Дзень светлы і радасны, але, як гавораць, са слязамі на вачах. Бо ў нашай памяці, у нашай свядомасці 9 мая будзе суседнічаць з трагічнай датай 22 чэрвеня, пачаткам вайны, вайны Айчыннай.

Што вайна будзе, мала хто сумняваўся, але поўнай нечаканасцю былі імклівае прасоўванне гітлераўскіх войск па нашай тэрыторыі і адступленне з цяжкімі баямі з ворагам войск Чырвонай Арміі.

У Дубровенскім раёне спешна ішлі эвакуацыя ці знішчэнне абсталявання прадпрыемстваў, іншай дзяржаўнай і калгаснай маёмасці, прызыў на фронт мужчын 1888-1923 гадоў нараджэння, будаўніцтва абарончых аб’ектаў.

13 ліпеня асобныя часці 144-й стралковай дывізіі (гэта тая дывізія, што вызначыцца ў баях за вёску Чырвоная Слабада восенню 1943 года) займаюць пазіцыі ў Чарнаручанскім сельсавеце Дубровенскага раёна. Асобны разведвальны батальён дывізіі праводзіць разведку ў напрамку Лядоў, Гусіна Краснага. Батальён танкаў, узмоцнены батарэяй артпалка, забяспечвае пераправу ў Дуброўне. Пераправу ў Расасне забяспечвае рота, узмоцненая кулямётным узводам і батарэяй артпалка дывізіі.

233-я стралковая дывізія 69-га стралковага корпуса займае абарончыя пазіцыі каля Асінторфа і Азярэцкага сельсавета. 5-му механізаванаму корпусу, які займаў пазіцыі ад Арэхаўска да вёскі Андрыянава, пастаўлена задача не дапусціць выхаду праціўніка праз Бабінавічы на аўтастраду каля вёсак Рудня, Буда, Азёры і Шэкі, а асобнаму атраду заняць мост у Дуброўне.

Але ўжо 14 ліпеня мястэчка Ляды і пасёлак Красны Смаленскай вобласці аказваюцца ў руках немцаў. У гэты дзень, калі разрозненыя часці 20-й арміі на чале з генерал-лейтэнантам П.М.Курачкіным яшчэ вядуць цяжкія баі ў Аршанскім раёне, некаторыя падраздзяленні ворага прарываюцца на Дубровеншчыну. У 18.55 камандуючы арміі падпісвае баявы загад на знішчэнне прарваўшыхся груп праціўніка: 73-й стралковай дывізіі на 15.07 не менш чым палком з артылерыяй ліквідаваць часць праціўніка ў раёне Чубакова, Вялікае Бахава; 18-й стралковай дывізіі не менш чым паўтара палкамі з артылерыяй у ноч на 15.07 ліквідаваць праціўніка ў раёне Баяры, Дабрынь, Руткоўшчына; 1-й мотастралковай дывізіі знішчыць праціўніка ў лясах паўднёвей вёскі Барсукі і да 16 гадзін замацавацца ў раёне Цыбульскія, Лыскаўка, Хаетчына, арганізаваць атрад для захопу Баева, пасёлка Леніна; 144 стралковай дывізіі працягваць замацоўваць займаемы рубеж. Не дапусціць пераправы праціўніка на ўчастку Расасна, Клімянкі, кінуць атрад для знішчэння праціўніка ў раёне Ляды.

Выконваючы загад камандарма батальён 144-й стралковай дывізіі, адбіў у праціўніка м.Ляды. Але ненадоўга. 73-я стралковая дывізія замацоўваецца 17 ліпеня на рубяжы населеных пунктаў Шабаны, Дуброўна, Бахава, Дабрынь.

16 ліпеня каля 7.00 пад націскам мотапяхоты з танкамі праціўніка з поўдня і паўднёвага захаду адышла ў раён лясоў каля вёскі Барсукі адна з лепшых у Чырвонай Арміі 1-я Маскоўская пралетарская мотастралковая дывізія. 18-я стралковая дывізія яшчэ 16.07 вяла ўпартыя баі ў раёне Копысі і Оршы, але вымушана была адступіць на тэрыторыю Дабрынскага, Маласавін-скага і Кляноўскага сельсаветаў.

Як бачна, суцэльнай і ўстойлівай лініі фронту на гэтым этапе вайны яшчэ не было, таму падзелі развіваліся імкліва і непрадказальна. Але дакументы таго часу — справаздачы, шыф-раграмы і аператыўныя данясенні 20-й арміі паказваюць, што яе адступленне не было ўцёкам ад ворага. Паўсюдна ствараліся ачагі, а то і вузлы лютага супраціўлення з пераходам у наступленне.

Сотні гітлераўцаў знайшлі сабе магілу каля вёсак Барадзіно, Барсукі, Быстрыёўка і іншых месцах. Было знішчана шмат варожай баявой тэхнікі.

17 ліпеня, зранку, 34-ы танкавы полк 13-й танкавай дывізіі пачаў атаку на Ляды і днём заняў паўночна-заходнюю ўскраіну мястэчка. У выніку было захоплена 14 палонных, забіта 55 гітлераўцаў, знішчаны 2 супрацьтанкавыя гарматы, 4 танкі, 25 машын, 1 матацыкл. Полк страціў 25 чалавек забітымі і параненымі. Але ў той жа дзень надвячоркам праціўнік перайшоў у наступленне і наш полк пачаў адыходзіць.

Сціскалася кола акружэння нашых войск у Дубровенскім раёне. Выхад быў адзін — прабівацца на ўсход. Заняўшы кругавую абарону, з баямі, несучы страты ў жывой сіле і тэхніцы, нашы часці пачалі адступленне і 23 ліпеня на тэрыторыі Смаленскай вобласці пераправіліся праз Днепр.

А на Дубровеншчыне пачаўся змрочны перыяд трохгадовай акупацыі.

Аляксей ГАЎРУЦІКАЎ,
ветэран Узброеных Сіл

One thought on “Назад в 1941-ый: Отступление советских войск не было побегом

  • 21.06.2011 в 6:46 пп
    Permalink

    Честь и слава ветеранам!!! Низкий поклон!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *