Дорогие жители Дубровенщины!
Поздравляем всех, кто отмечает католическое Рождество Христово, с великим, светлым и радостным праздником!
В эти дни все мы ощущаем особый душевный подъем — чувство единения от приобщения к вековым традициям. Непреходящие ценности добра и любви вдохновляют нас на милосердные поступки и помогают еще глубже постичь смысл евангельских заповедей, в основе которых — безграничная доброта и всепрощающая любовь. Этот семейный праздник всем нам напоминает, как важно жить в мире, любви и взаимопонимании. Торжественные светлые дни Рождества объединяют нас, побуждают искренне и внимательно относиться ко всем, кто нуждается в нашем участии, помощи и заботе. Желаем всем здоровья, счастья, благополучия и рождественской радости!
Анатолий ЛУКАШОВ, председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Елена ТИХОНОВА, председатель Дубровенского районного Совета депутатов.
Паважаныя хрысціяне католікі, узлюбленыя парафіяне, людзі добрай волі! Ад шчырага сэрца кожнага з вас віншую са святам Божага Нараджэння!
У ціхую бэтлеемскую ноч, калі людзі адпачывалі пасля сваіх штодзённых клопатаў, ва ўбогай стаенцы нарадзіўся Езус Хрыстус. Яго пяшчотна прытуляла да сябе Марыя, з любоўю і трапяткім сэрцам іх агарняў клопатам святы Юзаф, побач былі вол, асёл, авечкі і… больш нікога. У такіх умовах нарадзіўся Езус. Бог не даў свайму Сыну, які нарадзіўся на зямлі, дарагі палац, шматлікую прыслугу, гонар, пашану, пасаду… У выніку Сын Божы быў забіты і ўваскрос, каб мне і табе адкрыць вочы на праўду, якую мы сёння часта не заўважаем, як і многія людзі таго часу, — праўду аб несмяротнай душы, жыцці вечным, дарозе, якая да гэтага вядзе, праўду аб тым, што гаспадаром вечнага жыцця з’яўляецца Хрыстус.
Божае Нараджэнне — гэта праява любові Бога Айца да чалавека. Такім спосабам Бог падкрэслівае каштоўнасць жыцця кожнага з нас, бо стварыў нас з любові і з гэтай жа любові жадае, каб я і ты атрымалі жыццё вечнае.
У ноч Божага Нараджэння прыслухайся да свайго сэрца… Што яно прагне? Дабротаў матэрыяльных, улады, багацця, славы, статусу?.. А можа маё сэрца прагне міру, супакою, унутранай раўнавагі, любіць і быць любімым?
Паўнату шчасця, міру, супакою і любові можа даць толькі адзіны Бог, а дарога, якая да гэтага вядзе, — Ягоныя загады. Зберажы загады Бога, а Ен будзе з табой, Ягоная прысутнасць агарне тваё стомленае жыццём сэрца.
Жадаю, каб кожны з нас быў напоўнены любоўю Бога ў свята Божага Нараджэння.
кс. Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай.